26 Снежань 2024
Новы год - выдатная нагода наведаць франтавікоў і аказаць ім дадатковыя знакі ўвагі. 24 снежня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вольга Жук, Аксана Прыходзька і Антон Каранкевіч пабывалі ў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і ўручылі ім падарункі напярэдадні Новага года.

Цёплыя пажаданні міру, дабра, здароўя і дабрабыту атрымалі Міхаіл Волчак, Анастасія Дудар, Анастасія Лызо, Барыс Музалеўскі, Іван Зімін, Галіна Багданава.

- Вельмі душэўныя сустрэчы напярэдадні Новага года. І самае каштоўнае для нас, што нашы ветэраны ў страі, яны з намі. Галоўнае, чаго мы жадаем ім, - здароўя, мірнага неба над галавой і добрага настрою! - сказала Вольга Жук.

Па матэрыялах БЖ