Тэма маючых адбыцца выбараў стала ключавой у размове народнага выбранніка, а таксама начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Веранікі Вільчык з завадчанамі. Антон Каранкевіч спыніўся на дасягненнях суверэннай Беларусі, адным з якіх з'яўляецца развіццё энергетыкі, і расказаў аб перспектывах выкарыстання атамнай энергіі. Акрамя таго, дэпутат праінфармаваў аб развіцці аўтаматызацыі і цыфравізацыі, нагадаўшы выконваць правілы інфармацыйнай бяспекі. Антон Міхайлавіч заклікаў работнікаў прадпрыемства прыйсці на выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і аддаць свой голас за будучыню нашай краіны.

Вераніка Вільчык расказала аб мэтазгоднасці правядзення выбараў зімой. Электаральная кампанія ў гэты час зручная тым, што жыхары краіны не займаюцца дачнымі клопатамі, не знаходзяцца ў водпусках. А значыць, у выбарах прыме ўдзел максімальная колькасць грамадзян. Акрамя гэтага, выбар даты правядзення ў пачатку каляндарнага года прадыктаваны і тым, што 2024 завяршае пяцігодку. Выбранаму Прэзідэнту трэба будзе прааналізаваць зробленае за папярэдні перыяд і вызначыць стратэгію ўнутранай і знешняй палітыкі на будучую пяцігодку. Вераніка Аляксееўна праінфармавала, што ў Бабруйску ўтвораны дзве тэрытарыяльныя камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - у Ленінскім і Першамайскім раёнах, а таксама 99 участкаў для галасавання.
Нагадаем: выбары Прэзідэнта краіны назначаны на 26 студзеня 2025 года. У гісторыі суверэннай Беларусі яны пройдуць сёмы раз. Прэзідэнт абіраецца тэрмінам на пяць гадоў. Галасаваць могуць усе грамадзяне, якія дасягнулі 18 гадоў і не знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі або на прымусовым лячэнні.


Пасля сустрэчы Антон Каранкевіч паразмаўляў з працоўным калектывам. Усе жадаючыя змаглі задаць дэпутату пытанні, якія народны абраннік узяў на кантроль.


Людміла Любімцава
Фота Віктара Чабана
Па матэрыялах «БЖ»