Дэлегацыя Бабруйска пабывала з экскурсіяй у аграгарадку Чырвоны Бераг Гомельскай вобласці. Першым пунктам маршруту стала наведванне мемарыяльнага комплексу «Дзецям - ахвярам вайны». 

Мемарыял сімвалізуе аб скрадзеным ваенным дзяцінстве. Менавіта ў гэтай вёсцы падчас Вялікай Айчыннай вайны размяшчаўся адзін з буйных дзіцячых донарскіх канцлагераў. У ім утрымліваліся дзеці ад 8 да 14 гадоў, сілком адабраныя ў мацярэй з розных рэгіёнаў Гомельскай вобласці. У дзяцей бралі кроў для нацысцкіх салдат і афіцэраў. Некаторыя рабяты праходзілі гэтую працэдуру некалькі разоў, у іншых кроў выпампоўвалі цалкам. Тых, хто заставаўся жывы, адпраўлялі на катаржныя работы ў правінцыі Нямеччыны.

Асноўная частка экспазіцыі прысвечана трагічным лёсам хлопчыкаў і дзяўчынак з Беларусі і іншых краін постсавецкай прасторы, іх жыцця да вайны, у час акупацыі і ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Канчатковым пунктам паездкі стала сядзіба Козел-Паклеўскіх. Маёнтак стаяў у пасёлку з пачатку XIX стагоддзя, уладальнікі яго мяняліся, але ў 80-х гадах ім стаў генерал-лейтэнант інжынерыі Міхаіл Гатоўскі, які пазней падарыў яго дачцэ Марыі на вяселлі як пасаг. Муж Марыі - Вікенцій Альфонсавіч Козел-Паклеўскі – і ўзвёў тут у 1890-1893 гадах цудоўны палац.

Делегация из города на Березине завершает визит в Красном Береге


Па матэрыялах БЖ
 

 

Поделиться