З працоўным калектывам ААТ «Славянка» правёў сустрэчу дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Антон Каранкевіч. Галоўная тэма размовы - маючыя адбыцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Пра асноўныя этапы электаральнай кампаніі расказала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі гарвыканкама Алена Робацень. «Ад выбару кожнага залежыць дабрабыт нашай краіны», - нагадала спікер. Антон Каранкевіч зрабіў акцэнт на дасягненнях Беларусі ў развіцці галіны энергетыкі: «Наша атамная станцыя пабудавана па расійскім праекце, які на дадзены момант самы бяспечны ў свеце. Станцыя можа функцыянаваць да 72 гадзін без умяшання персанала. Акрамя эфектыўнай сістэмы бяспекі, ёсць яшчэ абарона ад знешніх уздзеянняў. БелАЭС закрывае каля 40 працэнтаў патрэбнасцей нашай краіны ў электраэнергіі. З уводам станцыі мы адмовіліся ад імпарту электрычнай энэргіі, зніжана залежнасць ад прыроднага газу, на сяле з’явілася магчымасць электраацяплення».


 

 

Народны абраннік таксама закрануў тэмы бяспекі краіны, аўтаматызацыі і цыфравізацыі, кібермахлярства.

Антон Міхайлавіч заклікаў работнікаў швейнай фабрыкі прыйсці на выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і аддаць свой голас за квітнеючую будучыню нашай краіны.

Жадаючыя змаглі на сустрэчы задаць дэпутату хвалюючыя іх пытанні. Цікавіліся льготамі для сельскай мясцовасці па тарыфах на электраацяпленне, кантролем за спажываннем энергіі на майнінгавых фермах, магчымасцю вярнуць у Бабруйск вышэйшую навучальную ўстанову, развіццём электратранспарту. Некаторыя звароты Антон Каранкевіч узяў на кантроль.

Фота Аляксея Слабко

Па матэрыялах «БЖ»

Поделиться