Дыялогавая пляцоўка прайшла на базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бабруйска. Фарматам сустрэчы стаў адкрыты дыялог. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вольга Жук расказала пра сябе, а рабяты змаглі падзяліцца думкамі і ідэямі.

У пачатку мерапрыемства дэпутат расказала моладзі пра актыў Магілёўскай вобласці: сустрэчу правёў 20 студзеня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Вольга Мікалаеўна прызналася, што было вельмі прыемна слухаць, як адзначаюць наш Бабруйск, які робіць лепту ў развіццё рэгіёна:

- Магілёўская вобласць годна завяршыла 2024 год і з вялікімі амбіцыйнымі планамі глядзіць у 2025-й. Таму нам як парламентарыям будзе над чым працаваць, рэалізоўваючы многія ідэі.
Рабяты ў сваю чаргу падзяліліся ўражаннямі пра свае першыя інтэрв'ю сродкам масавай інфармацыі. Некаторыя з іх «засвяціліся» ў папулярнай праграме «Зумеры», якая ідзе на тэлеканале «Бабруйск 360». Казалі і пра новыя законапраекты. Вольга Жук падзялілася таксама ўспамінамі пра перыяд пасля распаду СССР. На шляху станаўлення суверэнітэту наша краіна прайшла многія цяжкасці, зараз нам ёсць чым ганарыцца. На заканчэнне сустрэчы закранулі актуальную тэму электаральнай кампаніі і маючых адбыцца выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- Мы на завяршальным этапе электаральнай кампаніі. Выбары Прэзідэнта з'яўляюцца ключавымі ў нашай выбарчай сістэме. Свой выбар можна зрабіць ужо заўтра, бо 21 студзеня пачынаецца датэрміновае галасаванне. Вы як члены Маладзёжнага парламента павінны быць прыкладам для ўсіх, - падкрэсліла Вольга Жук.
Напрыканцы рабяты абазначылі планы на будучыню. Сярод бліжэйшых - экскурсія ў ААТ «Белшына».

Сяргей Фісюк:
- Асабістыя сустрэчы - гэта заўсёды добра. Вельмі важна размаўляць з дэпутатамі: даведаешся іх больш, па-іншаму ўспрымаеш. Мне спадабалася размаўляць з Вольгай Мікалаеўнай, імпануе, як яна вядзе гутарку. Яна адкрытая, шчырая і захоплена сваёй справай.
Ксенія Ахапкіна:
- Мне вельмі спадабалася сустрэча. Круглы стол - гэта заўсёды цікава. Ёсць індывідуальная ўвага спікера. Ты можаш задаць пытанне, сам расказаць нешта цікавае. Было пазнавальна паслухаць пра новыя законапраекты.
Ульяна Цурко:
- Сустрэча пакінула моцнае ўражанне. Першы раз сутыкаюся з такім фарматам круглага стала, дзе ўвага была нададзена кожнаму. Я змагла выказаць свой пункт гледжання. Вольга Мікалаеўна - чалавек, які схіляе да дыялогу, з якім пагаварыць вельмі прыемна.
Па матэрыялах БЖ