У суботу, 5 красавіка, з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію правядуць:
УЛАДЗІМІР ВАЛЯНЦІНАВІЧ КНІГА, намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама па тэл. 8 (0225) 68 00 18. Курыруемыя пытанні: сацыяльна-культурная сфера і ідэалагічная работа, адукацыя, ахова здароўя, спорт і турызм, друк, праца і сацыяльная абарона, ахова працы, дзяржаўная маладзёжная палітыка, СМІ.
ІРЫНА ГЕНАДЗЬЕЎНА ПРАКОПЧЫК, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска па тэл. 8 (0225) 76 52 33. Курыруемыя пытанні: жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, утрыманне і ўборка тэрыторыі раёна.
ВАЛЯНЦІНА ЎЛАДЗІМІРАЎНА ПАНАМАРОВА, кіраўнік спраў адміністрацыі Першамайскага раёна г. Бабруйска па тэл. 8 (0225) 77 75 17. Курыруемыя пытанні: кантроль за выкананнем дакументаў, работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.