Галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Алена Вайцяховіч расказала журналістам, з якімі пытаннямі людзі звяртаюцца ў прыёмную Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці.
У Беларусі каардынуючую ролю ў сферы абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей выконвае Нацыянальная камісія па правах дзіцяці, яна ажыццяўляе кантроль і аналізуе дзейнасць дзяржорганаў і іншых арганізацый, якія забяспечваюць абарону правоў і законных інтарэсаў дзяцей, рэалізацыю розных дзяржпраграм па іх падтрымцы. «У прыёмную Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці ў першым квартале гэтага года звярнуліся больш за 25 чалавек. Людзі мелі патрэбу ў аказанні кансультатыўнай юрыдычнай дапамогі, закраналіся пытанні, якія тычацца зносін з дзецьмі пры раздзельным пражыванні бацькоў, нязгоды з дзеяннямі дзяржаўных органаў па пытаннях апекі і папячыцельства над дзецьмі, таксама цікавіліся рэалізацыяй правоў і гарантый, прадугледжаных для дзяцей, напрыклад, пераразмеркаваннем на іншае месца працы», - распавяла Алена Вайцяховіч.
Яна адзначыла, што графікі прыёму грамадзян членамі Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі, а таксама Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, на базе якога функцыянуе прыёмная камісія.