Як у Навагоднія святы застацца з усімі пальцамі і пры гэтым  парадаваць сябе феерычным салютам? Рэкамендацыі МНС!

- Купляць піратэхніку трэба толькі ў спецыялізаваных крамах. Звярніце ўвагу на тэрміны прыдатнасці і Інструкцыю, яна павінна быць на рускай ці беларускай мове. Звярніце ўвагу на цэласнасць завадской упакоўкі - пашкоджанні недапушчальныя!

І так - прадаваць піратэхніку можна толькі тым, каму ёсць 16!!!

- Захоўвайце піратэхнічныя вырабы ўдалечыні ад награвальных прыбораў і ў недаступным для дзяцей месцы.

 Перад ужываннем уважліва вывучыце інструкцыю!

- Запускайце піратэхнічныя вырабы толькі на адкрытым паветры. Адыдзіце на бяспечную адлегласць ад будынкаў і збудаванняў, а таксама аўтамабіляў. Усталёўваючы феерверк, салют, трэба абкласці іх цэглай, камянямі, зямлёй ці снегам. Запальваючы, прысядзьце і падпаліце ​​кнот на адлегласці выцягнутай рукі, пасля чаго хутка адыдзіце на бяспечную адлегласць. Калі піратэхніка не спрацавала - набліжацца да яе можна не раней чым праз 15-20 хвілін. 

- Памятайце, у памяшканні можна выкарыстоўваць піратэхніку толькі 1 класа. Гэта хлапушкі, бенгальскія агні і фантаны халоднага агню. Радыус небяспечнай зоны ў такіх вырабаў невялікі, але ўсё ж! 

- Нагадайце дзецям, што петарды і хлапушкі і сапраўды не цацкі!

Шчаслівых і бяспечных вам свят!

Поделиться