Упраўленне ўнутраных спраў Бабруйскага гарвыканкама нагадвае, што грамадзяне, якія добраахвотна здалі зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы або выбуховыя прылады, якія незаконна захоўваюцца, да ўстаноўленай заканадаўствам адказнасці прыцягвацца не будуць. Нелегальныя ж уладальнікі гладкаствольнай зброі могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, а наразной - да крымінальнай. У адпаведнасці з артыкулам 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў прадугледжана максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да дванаццаці гадоў.

У той жа час асобы, якія добраахвотна здалі зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы або выбуховыя прыстасаванні, якія незаконна захоўваюцца, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Варта адзначыць, што парушэнні ўмоў захоўвання зброі і боепрыпасаў, як правіла, адкрываюць доступ да іх старонніх асоб, прыводзяць да іх крадзяжоў, выкарыстання ў злачынных мэтах, а таксама да няшчасных выпадкаў, якія цягнуць трагічныя наступствы.

Таму калі Вы знайшлі зброю, ці яна засталася ў Вас пасля смерці сваякоў, мы прапануем не захоўваць яе па месцы жыхарства, а здаваць у міліцыю. Бо чым менш зброі знаходзіцца на руках у грамадзян, тым вышэйшая бяспека грамадства і дзяржавы ў цэлым.

Калі ў Вас ёсць інфармацыя аб фактах незаконнага захоўвання зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прыстасаванняў, паведаміце аб гэтым ва УУС Бабруйскага гарвыканкама па тэлефонах: (80225) 77-97-81, 77-61-84, 72-01-95 або 102. Ананімнасць гарантуем!

Зброю можна здаць у дзяжурныя часці органаў унутраных спраў альбо інспектарам па дазвольнай працы УУС Бабруйскага гарвыканкама па адрасе: г. Бабруйск, вул. Мінская, в. 130а, кабінет № 101.

Аддзяленне аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Бабруйскага гарвыканкама

bobrlife.by

Поделиться