17 Снежань 2024
Вадаёмы пачынаюць пакрывацца лёдам і напаўняцца аматарамі падлёднай рыбалкі. За ўсёй рамантыкай і азартам рыбалкі хаваецца вялікая пагроза жыццю і здароўю рыбакоў. Штогод у ледзяной палонцы гінуць людзі.
Галоўнае круглагадовае правіла знаходжання на вадаёмах - не ўжываць алкаголь! Адпраўляючыся на рыбалку, абавязкова вазьміце з сабой выратавальную камізэльку і выконвайце правілы бяспекі.
Асаблівую ўвагу павінны праявіць бацькі, асабліва, калі побач з домам ёсць вадаём. Не дапускайце, каб дзеці знаходзіліся без нагляду каля рэк, сажалак, кар'ераў.

