Паліць пачалі 25 лютага ў Быхаўскім раёне. Агонь у пойме ракі Днепр знайшлі прахожыя і патэлефанавалі ў службу МНС. Загаранне на плошчы 0,04 га было паспяхова ліквідавана ратавальнікамі. Ніхто не пацярпеў.

Далей - больш. Ужо на наступны дзень загарэлася сухая трава ў Клічаўскім раёне, потым у Глускім, Асіповіцкім і Шклоўскім раёнах. І па дадзеных на раніцу 3 сакавіка ў вобласці адбылося 7 пажараў сухой расліннасці на агульнай плошчы 0, 61 га. Таксама зафіксаваны адзін пажар лесу.

У 2024 годзе ў вобласці адбылося 443 пажары сухой расліннасці на агульнай плошчы больш як 103 га. Загінулі два чалавекі, трое пацярпелі.

!!!Для бяспечнага спальвання смецця неабходныя наступныя ўмовы: зацішнае надвор'е, неадлучны кантроль за працэсам гарэння, вычышчаная ад гаручых рэчываў і сухой расліннасці пляцоўка, размешчаная так, каб полымя і іскры не пападалі на гаручыя элементы будынкаў, гаспадарчых будынкаў і збудаванняў, на якія захоўваюцца гаручыя рэчывы і матэрыялы. Па завяршэнні працэсу гарэння рэшткі матэрыялаў павінны быць патушаныя да апошняй іскры.

Спальваць смецце можна і ў жалезнай бочцы, але абавязкова з неадлучным кантролем.

!!!Палы травы – небяспечная традыцыя, якая ідзе насуперак з заканадаўствам, згодна з якім (артыкул 16.40 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях) за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на пні, а таксама іржышча і пажніўных рэштак на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі палаў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь.

За развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжаны штраф да 12 базавых велічынь. У выпадку прычынення ўрону ў асабліва буйным памеры надыходзіць крымінальная адказнасць.

Перш чым паднесці запалку да сухастою або кінуць непатушаную цыгарэту на зямлю - падумайце, да якіх трагічных наступстваў гэта можа прывесці.

bobrlife.by

Поделиться