У 2024 годзе ў Магілёўскай вобласці адбыліся 24 пажары з прычыны дзіцячага свавольства з агнём. Больш за ўсё дзеці сваволілі ў Бабруйскім рэгіёне - 4 пажары. Дрыбін - 3, Касцюковічы - 2, Магілёўскі раён - 2, Касцюковічы - 2, Чавусы - 2. І па адным пажары ў Магілёве, Глуску, Горках, Клімавічах, Краснаполлі, Мсціслаўле, Слаўгарадзе, Хоцімску, Шклове.

Запомніце і выконвайце наступныя правілы:
Не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду. Перш, чым даверыць малодшае дзіця старэйшаму, пераканайцеся, ці ведае апошні, як паводзіць сябе ў выпадку ўзнікнення непрадбачанай сітуацыі. Сыходзячы з дому, не закрывайце на замок дзяцей. Абавязкова папярэдзьце суседзей ці сваякоў, калі па нейкіх прычынах вы вымушаны пакінуць дзяцей адных.
Выключыце гульні дзяцей з запалкамі, запальнічкамі. Захоўвайце іх у недаступных месцах.
Дэманструйце выкананне ўсіх правіл бяспекі асабістым прыкладам. Гэта вельмі важна! У раннім узросце дзеці «ўбіраюць» усё, як губкі, і добрае і дрэннае.
Не дазваляйце малалетнім дзецям самастойна карыстацца газам, тапіць печы, уключаць электрапрыборы. Не пакідайце іх сам-насам з уключаным тэлевізарам.
Падрабязна растлумачце дзіцяці парадак яго дзеянняў пры пажары або пры ўзнікненні іншай НС. Вывучыце разам тэлефоны экстраных службаў. Навучыце яго таму, што галоўнае, пры ўзнікненні любой НС - гэта эвакуіравацца, ратаваць сваё жыццё.
Зрабіце ўсё магчымае для таго, каб дзеці давяралі Вам, не баяліся паведаміць, нават калі нешта нарабілі.
Якім бы дарослым не здавалася Ваша дзіця, перасцерагіце яго ад бяды. Пагаварыце, папярэдзьце, пераканайце ў тым, што хвілінная бестурботнасць можа прывесці да трагедыі. Пастаянна адсочвайце месцазнаходжанне Вашага дзіця.
Пільнасць, увага, клопат і любоў - гэтыя непарушныя ісціны павінны быць у аснове бацькоўскага выхавання.
