16 Снежань 2024
Паводле інфармацыі МНС, 70-гадовы жыхар вёскі Міхалёва Магілёўскага раёна адправіўся на зімовую рыбалку на раку Альхоўка.
- Пенсіянера не спыніла тое, што лёд яшчэ тонкі і па ўсім вадаёме праталіны. І калі ён адышоў ад берага літаральна на 7 метраў, лёд трэснуў і рыбак апынуўся ў халоднай вадзе. На шчасце, побач знаходзіліся людзі, якія дапамаглі пенсіянеру выбрацца з ледзяной пасткі, - распавялі ў ведамстве.
Рыбак шпіталізаваны з папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне».
Па матэрыялах «БЖ»