У Гарадоцкім раёне патануў мужчына. Пра гэта паведамілі ў МНС.

Як расказалі ў ведамстве, 6 студзеня раніцай паступіла паведамленне, што мужчына праваліўся пад лёд на возеры Кашо каля в.Малае Кашо.

Работнікі МНС знайшлі і дасталі з вады патанулага грамадзяніна, ім аказаўся мужчына 1960 года нараджэння.

БЕЛТА

Поделиться