З 11 па 20 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне бяспекі пасажыраперавозак маршрутнымі таксі.

Інспектары ДПС засяродзяцца на спыненні фактаў эксплуатацыі няспраўных мікрааўтобусаў і выяўленні непрышпіленых пасажыраў у міжгародніх і прыгарадных зносінах.

У выпадку парушэння парадку допуску вадзіцеляў і транспарту да работы кіраўнікі арганізацый будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці.

У снежні 2024 года супрацоўнікамі ДАІ праверана больш за 7,5 тысячы аўтобусаў, пры гэтым выяўлена звыш 2,5 тысячы розных парушэнняў, за эксплуатацыю няспраўнага транспарту да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 111 службовых асоб.

Нагадваем аб адказнасці перавозчыкаў за жыццё і здароўе пасажыраў, неабходнасці строгага захавання ўстаноўленых Правілаў усімі ўдзельнікамі дарожнага руху.

Каментарый прадстаўніка ГУ ДАІ МУС Ганны Банадык:

 

Па матэрыялах bobrlife.by

 

 

 

Поделиться