У Беларусі за суткі пад лёд праваліліся тры рыбакі. У Смалявіцкім раёне пад лёд праваліліся двое мужчын, якія былі на адлегласці каля 12 м ад берага без выратавальных камізэлек. Ратавальнікі дасталі тапельцаў з дапамогай вяроўкі і выратавальнага круга і перадалі медыкам. Аб гэтым інфармуе прэс-служба МНС.

Акрамя таго, у Бешанковіцкім раёне на возеры Гародна супрацоўнікі МНС выратавалі пенсіянера 1958 года нараджэння. Яго дасталі на бераг, выкарыстоўваючы выратавальную дошку. Урачы агледзелі яго і адправілі ў бальніцу з пераахаладжэннем.

АНТ

Поделиться