Ва УУС Бабруйскага гарвыканкама звярнуўся 52-гадовы мужчына, які паведаміў аб тым, што нехта расплачваўся яго картай у розных гандлёвых кропках горада. У выніку было скрадзена каля 1600 рублёў.
Аператыўнікі ўстанавілі, што да злачынства датычны 41-гадовы мясцовы жыхар, непрацуючы і раней судзімы. Мужчыны былі ў гасцях у пацярпелага і распівалі спіртныя напоі.
Калі запасы алкаголю скончыліся, заяўнік перадаў сваю банкаўскую карту прыяцелю, каб той схадзіў у краму, але назад апошні так і не вярнуўся. Выдаткаваныя сродкі патраціў на прадукты, алкаголь і тытунёвыя вырабы.
У дачыненні да фігуранта следчымі ўзбуджана крымінальная справа за крадзеж з выкарыстаннем камп'ютарнай тэхнікі.
Каментарый начальніка аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці УУС Бабруйскага гарвыканкама Аляксандра Бандура:
Папярэджанне! Не забывайце аб бяспецы пры выкарыстанні банкаўскіх карт: захоўвайце іх у надзейным месцы і не перадавайце трэцім асобам.