У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Тыдзень лічбавай пісьменнасці» для ўдзельнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ўстановы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Бабруйска» 29 лістапада 2024 года арганізавана прафілактычная сустрэча-размова з удзелам супрацоўніка аддзела па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці УУС Бабруйскага гарвыканкама. Удзельнікаў аддзялення праінфармавалі аб новых схемах махлярства, метадах, якія выкарыстоўваюцца пры тэлефоннай размове і як абараніць сябе ад непрыемнасцяў. 

У аддзяленні дзённага знаходжання для пажылых людзей арганізуюцца гурткі і клубы па інтарэсах, праводзяцца культурна-масавыя і сацыяльна значныя мерапрыемствы. Мы чакаем Вас па адрасе: г. Бабруйск, вул. К.Лібкнехта, 58, каб.102, тэл.72- 11-63.

Загадчык аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей Кавалёва Ганна Міхайлаўна

Поделиться