У мэтах забеспячэння бяспекі і папярэджання няшчасных выпадкаў на вадаёмах горада ў зімовы перыяд, трэба нагадаць аб неабходнасці выканання правіл бяспекі і паводзін на лёдзе.

Інфармацыя! Меры бяспекі на лядовым пакрыцці вызначаны ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18.08.2023 № 543 «Аб ахове жыцця людзей на вадзе».

У адпаведнасці з патрабаваннем названага нарматыўнага акта забараняецца выхад на лядовае пакрыццё паверхневых водных аб'ектаў у перыяды ўтварэння і (або) разбурэння лядовага пакрыцця, а таксама пры недасягненні таўшчыні крышталічнага лядовага пакрыцця 7 сантыметраў (для аднаго чалавека).

Трэба памятаць, што нават пасля ўтварэння на вадаёмах лёду неабходнай таўшчыні, водныя аб'екты працягваюць заставацца крыніцай павышанай небяспекі для грамадзян. У асаблівасці дзяцей.

  • Пры руху па лядовым пакрыцці заўсёды трэба быць асцярожным і ўважліва сачыць за яго паверхняй.

  • Абыходзіць небяспечныя і падазроныя месцы (упадзенне раўчукоў, выхад грунтавых вод і крыніц, умерзлыя кусты асакі, трава).

  • Не рэкамендуецца выходзіць на лядовае пакрыццё ў перыяд снегападу і цёмны час сутак.

  • Забараняецца скакаць і бегаць па лёдзе, збірацца вялікімі групамі.

  • Не выкарыстоўваць паверхню рэк і азёр, каб скараціць шлях.

Таксама ў адпаведнасці з пунктам 40 названай пастановы пры выхадзе на лёд, у тым ліку для ажыццяўлення рыбалоўства з лядовага пакрыцця, грамадзяне абавязаны надзець выратавальную камізэльку, якая павінна адпавядаць памеру і забяспечваць станоўчую плавучасць у вадзе з улікам сумарнай масы цела і адзення.

У выніку невыканання мер бяспекі на лядовым пакрыцці ў 2023 годзе загінуў адзін жыхар г. Бабруйска.

Напярэдадні зімовых канікул правядзіце са сваімі дзецьмі тлумачальныя гутаркі аб небяспецы знаходжання на вадаёмах, і неабходнасці выканання правіл бяспекі ў паўсядзённым жыцці.

М.А. Бабкоў, памочнік пракурора г. Бабруйска

Па матэрыялах БЖ

Поделиться