10 March 2025
Супрацоўнікі сталічнага наркакантролю сумесна з калегамі з УУС Бабруйскага гарвыканкама выйшлі на сямейную пару іншаземцаў, якія перавозілі буйную партыю псіхатропаў, паведамілі ў МУС.
Як высветлілася, некалькі месяцаў таму на сваёй радзіме муж і жонка ўладкаваліся ў наркашоп аптовымі кур'ерамі. Па ўказанні куратара сталі перавозіць забаронены тавар у Беларусь. Падчас чарговай паездкі міліцыя затрымала іх на Магілёўшчыне.
Паводле звестак начальніка УНіПГЛ ГУУС Мінска Кірыла Беркозава, у салоне аўто фігурантаў знойдзена і канфіскавана звыш 4 кг асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва 4-СМС.
Узбуджана крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Затрыманым пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.
