20 March 2025
У Бабруйскім гаррайаддзеле па НС для навучэнцаў 11-х класаў прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй. Намеснік начальніка аддзела Дзмітрый Гаўронскі расказаў будучым абітурыентам пра Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Беларусі. Шмат цікавага і карыснага старшакласнікі пачулі пра вучобу, умовы жыцця і арганізацыю свайго побыту, пра факультэты і іншыя шырокія магчымасці выратавальнай ВНУ.

Таксама ў гэты дзень для рабят адбылася экскурсія па пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 2 Бабруйска, яе памяшканнях. Ратавальнікі пазнаёмілі школьнікаў з гісторыяй пажарнай справы і аварыйна-выратавальным рэквізітам.




