26 Лістапад 2024
Ратавальнікі Магілёўскай вобласці 29 лістапада правядуць планавыя вучэнні па рэсурсным забеспячэнні Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях.
- Падчас вучэнняў работнікі МНС адпрацуюць парадак пераводу сіл і сродкаў гаррайаддзела з мірнага на ваенны час, - расказалі ў ведамстве. - Правераць рэальнасць выканання запланаваных мерапрыемстваў па рэсурснаму забеспячэнню органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях ва ўмовах ваеннага часу, а таксама ацэняць ступень гатоўнасці арганізацый па рэсурсным забеспячэннi.