З 7 ліпеня 2024 года ўступае ў сілу новая рэдакцыя артыкула 431 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года № 105-З «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь».

У адпаведнасці з названымі зменамі юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, не пазней за тры гадзіны пасля фактычнага прадастаўлення для пражывання жылых памяшканняў на падставе дагавораў найму жылога памяшкання, жылых пакояў у аграэкасядзібах на падставе дагавораў на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму, садовых домікаў і дач на падставе дагавораў арэнды, шматфункцыянальных памяшканняў (бізнэс-апартаментаў) на падставе дагавораў арэнды, сродкаў размяшчэння на падставе дагавораў платнага аказання паслуг іншаземцам, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, на тэрмін адны суткі і больш прадстаўляюць у орган унутраных спраў па месцы знаходжання названых жылых і іншых памяшканняў інфармацыю аб такіх іншаземцах.

Указаная інфармацыя можа прадастаўляцца ў орган унутраных спраў трыма спосабамі: бязвыплатна з дапамогай інфармацыйных рэсурсаў (сістэм) Міністэрства ўнутраных спраў, адзінага партала электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы (ААІС) або шляхам дастаўкі нарачным у парадку, які вызначаецца Міністэрствам унутраных спраў.

Звяртаем увагу, што ў адпаведнасці з часткай 6 артыкула 24.35 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь неінфармаванне органа ўнутраных спраў у выпадках і тэрміны, устаноўленыя заканадаўчымі актамі, аб замежных грамадзянах або асобах без грамадзянства, якія пражываюць у жылых ці іншых памяшканнях, прыводзіць да накладання штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь.

Поделиться