МУС правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Тыдзень лічбавай пісьменнасці» з 26 лістапада па 2 снежня. Работнікі міліцыі правядуць комплекс мерапрыемстваў па павышэнні ведаў насельніцтва аб кіберзлачынствах і спосабах абароны ад іх, а таксама для фарміравання навыкаў бяспечных паводзін у інтэрнеце. Акрамя таго, асаблівая ўвага будзе ўдзелена прафілактыцы ўключэння непаўналетніх у махлярскую дзейнасць і парадку ажыццяўлення аперацый з токенамі.

«Спецыялісты раскажуць аб распаўсюджаных відах кіберзлачынстваў, у тым ліку ўчыняемых з выкарыстаннем нейрасетак, папярэдзяць аб сучасных спосабах інтэрнэт-афёр і дадуць практычныя парады па абароне ад іх. Нагадаюць аб правілах паводзін у інтэрнэце, як не стаць ахвярай пры куплі тавараў, акцэнтуюць увагу на распаўсюджванні фэйкавых прапаноў аб інвеставанні ў лічбавую валюту», - дадалі ў прэс-службе МУС. 

https://www.sb.by

Поделиться