Гвалт у сям'і - гэта сітуацыі, пры якіх адзін чалавек кантралюе або спрабуе кантраляваць паводзіны і пачуцці іншага. Гвалт у сям'і выяўляецца ў дзеянні ці пагрозе фізічнай, сэксуальнай, псіхалагічнай ці эканамічнай абразы і гвалту з боку адной асобы ў адносінах да іншай, з якой асоба мае або мела інтымныя ці іншыя значныя адносіны.
Пры праяве хатняга гвалту здаецца, што сітуацыя бязвыхадная і дапамагчы няма каму. ПАМЯТАЙЦЕ: выхад ёсць заўсёды!
У Бабруйску падлеткі і іх бацькі могуць атрымаць псіхалагічную дапамогу ў Цэнтры, дружалюбным падлеткам, «Імпульс», створаным на базе УАЗ «БДДБ» філіял "Бабруйская гарадская дзіцячая паліклініка №2», які знаходзіцца па адрасе: вул. Савецкая, д. 116. Звязацца з Цэнтрам можна па тэлефоне: 8(0225) 70-43-53 і па электроннай пошце: cdmimpuls@gmail.com .
У Бабруйску дзейнічае экстраная псіхалагічная дапамога - «тэлефон даверу» 72-52-38.
Тэлефон гарадской экстранай псіхалагічнай дапамогі (псіхолагі, урач-псіхатэрапеўт) КРУГЛАСУТАЧНА – 54-40-74.
«Тэлефон даверу» УУС Бабруйскага гарвыканкама працуе кругласутачна - 78-28-45.
Кругласутачны адзіны нумар міліцыі - 102.
Агульнанацыянальная гарачая лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту - 8(801) 100-8-801.
Бясплатныя і кругласутачныя тэлефонныя лініі, куды можна звярнуцца ў крызіснай сітуацыі:
дзіцячая тэлефонная лінія - 8(801) 100-16-11;
лінія ў Рэспубліканскім цэнтры псіхалагічнай дапамогі, якая працуе з 9.00 да 18.00, - 8(017) 300-23-21.
Прыёмная Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці знаходзіцца на адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Кірава, 16, каб. 108, тэл.: 8(017) 327-31-38.
Па матэрыялах БЖ