У школе №28 Бабруйска прайшла ўрачыстая цырымонія пасвячэння ў навучэнцы профільнага класа пажарна-выратавальнага напрамку.

Як паведамілі ў МНС, ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны пасведчанні навучэнцам профільнага класа, дыпломы пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, граматы навучэнцам за актыўную грамадзянскую пазіцыю і значны асабісты ўклад у арганізацыю і правядзенне грамадска значных мерапрыемстваў, падзякі бацькам.

Са словамі да юных ратавальнікаў і выдатнікаў вучобы звярнуліся начальнік Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Бабін, начальнік упраўлення па адукацыі Бабруйскага гарвыканкама Алена Лісіца, дырэктар установы Людміла Мацюшонак і інш.

mogilevnews.by

Поделиться