З мэтай забеспячэння аховы грамадскага парадку, грамадскай і дарожнай бяспекі асабовы склад УУС Бабруйскага гарвыканкама будзе несці службу ў перыяд правядзення навагодніх свят.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадку, маюць права праводзіць асабісты догляд грамадзян і надгляд рэчаў, якія пры іх знаходзяцца, у тым ліку з дапамогай тэхнічных і спецыяльных сродкаў. Асабісты догляд грамадзян праводзіцца асобай аднаго пола з той, якую даглядаюць. У выпадку адмовы грамадзяніна ад асабістага догляду або ад догляду рэчаў, якія знаходзяцца пры ім, ён не дапускаецца ў месца правядзення масавага мерапрыемства.

У час правядзення масавых мерапрыемстваў грамадзянам забараняецца:

  • перашкаджаць руху транспартных сродкаў і пешаходаў;

  • ствараць перашкоды для бесперабойнага функцыянавання арганізацый;

  • уздзейнічаць у якой бы там ні было форме на супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у мэтах перашкоды выкананню імі службовых абавязкаў, а таксама на прадстаўнікоў грамадскасці, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадку;

  • мець пры сабе халодную, агнястрэльную, газавую ці іншую зброю, выбуховыя рэчывы і боепрыпасы, прадметы, якія паражаюць дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў, іншыя прадметы, якія могуць быць выкарыстаны ў якасці зброі (за выключэннем спартыўна-масавых мерапрыемстваў, у якіх прадугледжана іх выкарыстанне), атрутныя, рэчывы са з'едлівым пахам, іншыя рэчывы, прадметы, вырабы, у тым ліку самаробнага выраба, выкарыстанне якіх можа прывесці да задымлення, узгарання;

  • мець пры сабе імітатары і муляжы халоднай, агнястрэльнай, газавай ці іншай зброі, выбуховых рэчываў і боепрыпасаў, лёгкія на загаранне рэчывы, вогненебяспечныя і піратэхнічныя рэчывы або вырабы, акрамя запалак і запальніц (за выключэннем тэатральных і іншых творчых калектываў падчас правядзення паказаў);

  • удзельнічаць ва ўказаным мерапрыемстве ў стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў.

Арганізатары масавых мерапрыемстваў, супрацоўнікі органаў унутраных спраў і прадстаўнікі грамадскасці, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадку, маюць права:

  • патрабаваць ад грамадзян пакінуць месца правядзення масавага мерапрыемства, калі яны парушаюць грамадскі парадак і ўстаноўленыя гэтым Законам патрабаванні;

  • спыняць допуск грамадзян у месца правядзення масавага мерапрыемства з улікам умяшчальнасці названага месца.

 

Аддзяленне аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Бабруйскага гарвыканкама  

Поделиться