Для ратавальнікаў надыходзіць, мабыць, самая напружаная пара, калі даводзіцца практычна штодня сутыкацца з узгараннем сухой расліннасці. А гэта забойна для прыроды і вельмі небяспечна для чалавека. З года ў год з-за падпаленай травы падвяргаюцца небяспецы будынкі, пакутуюць людзі.

Дамы і гаспадарчыя пабудовы загарэліся ў Рэчыцкім раёне з-за ўзгарання сухой расліннасці.

Выпадак здарыўся ў в. Гіраў. Паведамленне ратавальнікам паступіла 6 сакавіка ў 11.15. Агонь хутка распаўсюджваўся з-за моцнага ветру.

Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне. Ніхто не пацярпеў. У выніку пажару агнём знішчаны 3 гаспадарчыя пабудовы, пашкоджаны 2 дамы.

Верагодней за ўсё, прычынай здарэння стала неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Будьте осторожны! Начался пожароопасный период!

Ратавальнікі нагадваюць:

  • У пажаранебяспечны перыяд будзьце асцярожныя з агнём! Не выкарыстоўвайце адкрыты агонь на прысядзібных участках, у лясах, на тарфянішчах. Асабліва высокая рызыка развіцця пажару пры моцным ветры.

  • Будзьце адказныя: не пакідайце без нагляду вогнішчы, не кідайце недакуркі, запалкі, шкляныя прадметы.

  • Правільна ацэньвайце свае сілы: калі вы не справіліся з загараннем за 3-5 хвілін, то выклікайце спецыялістаў.

Будзьце разважлівыя і не падвяргайце сябе і блізкіх небяспецы!

bobrlife.by

Поделиться