Комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, у тым ліку сярод моладзі, пачаўся ў рэспубліцы 10 снежня, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на прэс-службу МУС .
У перыяд да 22 снежня пад узмоцненым кантролем апынуцца асобы, якія ўжываюць наркатычныя сродкі без назначэння ўрача-спецыяліста, якія раней былі асуджаны за нарказлачынствы. Супрацоўнікі міліцыі арганізуюць рэйды па забаўляльных установах і месцах адпачынку моладзі.
Акрамя таго, у гэты перыяд асаблівую ўвагу праваахоўнікі нададуць падлеткам да 16 гадоў, якія знаходзяцца без суправаджэння дарослых па-за домам у начны час сутак. Таксама яны правераць гандлёвыя аб'екты на прадмет рэалізацыі непаўналетнім алкагольных, тытунёвых вырабаў, электронных сістэм курэння.
Па матэрыялах «Мінск-Навіны»