Аператыўную абстаноўку па горадзе паведаміў 18 красавіка на пасяджэнні Бабруйскага гарвыканкама начальнік аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці УУС Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Бандур.
- За 3 месяцы колькасць злачынстваў знізілася на 27% у суадносінах да такога ж перыяду ў 2024 годзе. Знізілася і колькасць зарэгістраваных злачынстваў, якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх, дзе сума крадзяжу звыш 10 тысяч рублёў, - расказаў Аляксандр Ігаравіч.
Раскрыццё злачынстваў, па якіх устаноўлены падазроныя асобы за 2024 год, вырасла да 27 працэнтаў, гэта лепшы паказчык па рэспубліцы.
Матэрыяльны ўрон, прычынены зламыснікамі ў выніку ўчыненых кіберзлачынстваў, па выніках 3 месяцаў 2025 года знізіўся на 50 працэнтаў. Такіх вынікаў удалося дабіцца дзякуючы прафілактычным мерапрыемствам у горадзе, працоўных калектывах, установах адукацыі...
- Мы ў сваю чаргу папярэджваем і нагадваем аб тым, што супрацоўнікі міліцыі, банка, аператары сотавай сувязі не будуць прасіць вашы канфідэнцыйныя дадзеныя, пераходзіць па спасылках, прасіць вас прадаставіць лагіны і паролі ад інтэрнэт-банкінгу, тым больш афармляць крэдыты, - нагадаў Аляксандр Бандур.
Дакладчык прывёў у прыклад нядаўні выпадак, які здзівіў яго за 10-гадовую практыку. Пенсіянерцы 74 гадоў патэлефанавалі нібыта супрацоўнікі праваахоўных органаў, сказалі, што на яе імя аформлены крэдыт, жанчына напісала паведамленне свайму сыну, той перавёў ёй у той жа вечар 60 тысяч беларускіх рублёў на рамонт. Гэтыя грашовыя сродкі жанчына праз некалькі інфакіёскаў перавяла зламыснікам.
На наступны дзень жанчыне зноў патэлефанавалі і сказалі, што на яе імя ўзяты яшчэ адзін крэдыт на 100 тысяч беларускіх рублёў. Яго неабходна будзе пагасіць. Жанчына сказала, што такіх грашовых сродкаў у яе няма. Тады ашуканцы ёй прапанавалі адправіцца ў Мінск і аказаць дапамогу пенсіянерцы, якая не можа пакінуць кватэру па стане здароўя, але можа перадаць некаторую суму грошай.
Жанчына ўзяла білет на бліжэйшую маршрутку і накіравалася ў сталіцу. Так атрымліваецца, што зараз яна - саўдзельнік ашуканскай схемы. Жанчына перадала 16 тысяч долараў таксісту ў якасці перадаплаты. Літаральна праз гадзіну паступае чарговае тэлефанаванне: «Мы знайшлі грашовыя сродкі, гатовыя пагасіць поўную суму Вашай запазычанасці. Вам неабходна будзе зрабіць тыя ж самыя дзеянні, дапаможа пенсіянер з Масквы». Сувязь з ашуканцамі знікла з-за роўмінгу, бабуля начавала на вакзале, потым вярнулася дадому, дзе яе і сустрэлі супрацоўнікі праваахоўных органаў.
- Жанчына ўдзельнічала ў прафілактычных мерапрыемствах, але ў адказны момант спалохалася і пайшла на повадзе ў ашуканцаў. Будзьце пільныя заўсёды! – сказаў Аляксандр Ігаравіч.