МПЗ паведамляе, што РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах» распрацавана і прадастаўлена для бясплатнага выкарыстання мабільны дадатак «Праверка чэка пакупніком» (даступна для запампоўкі і ўстаноўкі з AppStore, Google Play).  

Дадзены мабільны дадатак дазваляе праверыць у рэжыме онлайн наяўнасць інфармацыі аб плацежным дакуменце (чэку), сфарміраваным касавым абсталяванне, у сістэме кантролю касавага абсталявання. Чэк можна праверыць з дапамогай сканіравання ўнікальнага ідэнтыфікатара і даты, а таксама шляхам унясення рэквізітаў чэка. Па выніках праверкі плацежнага дакумента ў дадатку карыстальніку даступна інфармацыя: «Чэк знойдзены!» або «Чэк не знойдзены!» 

Важна: Аўтарызаваныя карыстальнікі таксама маюць магчымасць у выпадку адсутнасці чэка ў сістэме або яго нявыдачы паведамляць аб гэтым у падатковыя органы Рэспублікі Беларусь. У гэтых выпадках аўтарызаваныя карыстальнікі маюць магчымасць прымацаваць выяву чэка (мал.4) і паказаць звесткі аб месцазнаходжанні гандлёвага аб'екта, у якім не выдалі плацежны дакумент або выдалі плацежны дакумент, інфармацыя аб якім адсутнічае ў сістэме.

Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па г.Бабруйску

Поделиться