Прадукцыя ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» - здрабняльнік збожжа ІУВЗ-20М - прызнана «Лепшым таварам Рэспублікі Беларусь» 2024 года ў намінацыі «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння» і ўдастоена спецыяльнай узнагароды ў намінацыі «За поспехі ў імпартазамяшчэнні».

Усяго ўзнагарода прысуджана 54 таварам 47 арганізацый, тавары якіх уключаны ў пералікі прадукцыі, што адносіцца да імпартазамяшчальнай, або ў праграмы імпартазамяшчэння, што рэалізуюцца абласнымі выканаўчымі камітэтамі, а таксама прадаставілі станоўчыя водгукі ад спажыўцоў.
Звесткі аб таварах-лаўрэатах і іх вытворцах размяшчаюцца на сайце Дзяржстандарта ў раздзеле «Якасць і дзелавая дасканаласць» і ў штогадовым ілюстраваным каталогу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь», які рассылаецца ў прадстаўніцтвы краін за мяжой.