Асноўная ўвага ў час візіту ўдзелена далейшаму пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з акцэнтам на практычныя крокі па развіццю гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.
Генеральны дырэктар холдынгу «Бабруйскаграмаш» Алег Корсак і начальнік упраўлення па рабоце на рынках далёкага замежжа Дзмітрый Самак у складзе афіцыйнай дэлегацыі з дзелавым візітам наведваюць Ісламскую Рэспубліку Пакістан.
Дзелавая праграма насычаная.
У рамках візіту адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Green Pakistan Initiative пры ўдзеле Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Аляксандра Яфімава.
Падчас праведзеных перамоў Алег Корсак прэзентаваў холдынг «Бабруйскаграмаш» і мадэльны рад тэхнікі.
Адзначым, што пакістанскія партнёры зацікаўлены ў павелічэнні ўраджайнасці сваіх культур, і, значыць, ва ўдасканаленні тэхналагічных працэсаў па апрацоўцы землi.