Бабруйскі завод буйнапанэльнага домабудавання - адзін з флагманаў вытворчасці шматкватэрнага жылля не толькі ў горадзе, але і ў краіне. Дзякуючы адладжанаму працэсу стварэння і далейшай устаноўкі сваёй прадукцыі прадпрыемства пакрывае вялізны пласт праектных работ. І з кожным годам паказчык расце. За 2023 узведзена каля 21 тысячы «квадратаў», а за 2024 паказчык ужо перавысіў 37.

- За гэты перыяд у Бабруйску сіламі нашага завода былі ўзведзены пяты, шосты, Заходні мікрараёны, цяпер бурнымі тэмпамі ідзе будаўніцтва і развіццё сёмага, - сказаў намеснік дырэктара па ідэалагічнай, сацыяльнай рабоце і агульных пытаннях ААТ «Бабруйскі завод буйнапанэльнага домабудавання» Аляксандр Марчанка. - За гэты час мы сталі асноўным забудоўшчыкам жылля не толькі ў Бабруйску, але і ў рэгіёнах Беларусі.

Работа завода пабудавана на ўстойлівым развіцці і мадэрнізацыі вытворчасці. За 2 гады абноўлены арматурны цэх. Акрамя таго, сёння прадпрыемства займаецца афармленнем праектнай дакументацыі для ўдасканалення трох ліній па выпуску сценавых панэляў і не толькі.

КПД – 30 лет движения вперед. Чем может гордиться предприятие

- Калі раней у нас былі фіксаваныя барты на паддонах і мы не маглі мяняць форму вырабаў, то зараз дзякуючы магнітным сістэмам мы можам іх рассунуць на любы памер, - акцэнтуе ўвагу начальнік фармовачнага цэха Мікалай Іваноў. - Гэта значыць можам рабіць не нейкія тыпавыя дамы, а любы праект узяць у работу і выконваць, будаваць.

Сапраўднае багацце будаўнічага гіганта сёння - звыш тысячы кадравых адзінак. У штаце прафесіяналы з вялікім вопытам. Стаж некаторых вылічаецца дзесяцігоддзямі. Яны бачылі ўсе этапы развіцця, мадэрнізацыі і станаўленні і сёння працягваюць заставацца ў авангардзе сферы.

- На прадпрыемства я прыйшоў 29 кастрычніка 1986-га, - расказаў фармоўшчык вырабаў і канструкцый Міхаіл Баршчэўскі. - Заработная плата сёння годная, поўны сацыяльны пакет. Прадстаўляюцца і адпачынак, і паездкі. Завод развіваецца, рухаецца наперад.

У сакавіку гэтага года Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ 95, па якім маладым спецыялістам прадастаўляецца яшчэ больш ільготнае крэдытаванне на набыццё дамашняй маёмасці. Гэты дакумент дапаўняе без таго немалы пласт ільгот па падтрымцы новых работнікаў. На заводзе БПД гэты напрамак рэалізуецца ў поўным аб'ёме. Учарашнія студэнты могуць праявіць сябе ў рабоце, у іх добрыя ўмовы для жыцця і кар'ернага росту, ёсць магчымасці для ўдзелу ў грамадскім жыцці горада і краіны.

- Я прыйшла на прадпрыемства ў красавіку 2023-га, - падзялілася малады спецыяліст ААТ «Бабруйскі завод буйнапанэльнага домабудавання» Дар'я Шахава. - Скончыла дзяржаўны каледж імя Ларына. Умовы для маладых спецыялістаў у нас выдатныя. За мной замацавалі куратара, які навучыў мяне тэорыі, пазнаёміў з вытворчасцю, увёў у курс справы, як што рабіць, расказаў пра вытворчыя працэсы, як працаваць з дакументацыяй. 

За апошнія 30 гадоў бабруйскі завод БПД пераадолеў вялікі шлях. За гэты час змянілася многае - заработная плата супрацоўнікаў, сацыяльныя гарантыі, умовы працы, тэхналогіі вытворчасці, вытворчыя магутнасці. У многім заставацца адным з лепшых у сферы прадпрыемству дазваляе палітыка, якая праводзіцца ў нашай дзяржаве.

Раман Касцюкоў. Фота Станіслава Чычэрына

Па матэрыялах БЖ

Поделиться