У Каіры з афіцыйным візітам знаходзіцца дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з Першым намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Агароднікавым.

У рамках візіту генеральны дырэктар холдынгу «Бабруйскаграмаш» Алег Корсак правёў перамовы ў Арабскай арганізацыі па індустрыялізацыі, сустрэўся з прадстаўнікамі егіпецкіх кампаній «El-Adawy for export and import» і «Sobek agriculture solutions».

Асноўная тэма - набыццё сельскагаспадарчай тэхнікі «Бабруйскаграмаш» для патрэб арганізацый аграпрамысловага комплексу Егіпта.

Егіпецкія партнёры выказалі гатоўнасць развіваць узаемадзеянне з холдынгам «Бабруйскаграмаш» па арганізацыі комплексных паставак беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі сумесна з трактарамі МТЗ. 

bobruiskagromach.com

Поделиться