Беларускі прафсаюз работнікаў аховы здароўя назваў найлепшыя арганізацыі па развіцці інстытута настаўніцтва ў галіне. Пра гэта паведамілі ў прафсаюзе.
Вынікі конкурсу падвялі на пасяджэнні прэзідыума Рэспубліканскага камітэта БППАЗ. Свае дасягненні ў развіцці настаўніцтва прапанавалі РНПЦ, бальніцы, паліклінікі, цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, аптэчныя арганізацыі і фармацэўтычныя прадпрыемствы. У конкурсе ўдзельнічала 61 арганізацыя. Ацэнка праводзілася па 14 крытэрыях.
Адным з важных крытэрыяў ацэнкі стаў паказчык замацавання маладых спецыялістаў на першых працоўных месцах. У прафсаюзе адзначылі, што прадастаўленне камфортных умоў для работы маладых спецыялістаў, стварэнне тандэму настаўнік - малады спецыяліст прыводзіць да паспяховага прафесійнага станаўлення і адаптацыі ў працоўным калектыве маладога работніка.
Званні лепшых прысуджаны ў кожнай намінацыі. Гродзенская цэнтральная гарадская паліклініка і Бабруйская гарадская паліклініка №1 сталі лепшымі амбулаторна-паліклінічнымі арганізацыямі па развіцці інстытута настаўніцтва; 4-я гарадская дзіцячая клінічная бальніца Мінска і Гомельская абласная дзіцячая клінічная бальніца - лепшымі бальнічнымі арганізацыямі па развіццю інстытута настаўніцтва.
Лепшымі РНПЦ у гэтых адносінах прызнаны Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія» і Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
У ліку лепшых таксама Гродзенская абласная станцыя хуткай медыцынскай дапамогі, Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, гандлёва-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белфармацыя », Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў, Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў.
Пераможцы і ўдзельнікі атрымаюць дыпломы і грашовыя прызы.
Па матэрыялах БЕЛТА