З-за камфортных тэмператур крывасмактальныя казуркі выйшлі на паляванне на месяц раней, чым звычайна. Кляшчы - небяспечныя пераносчыкі энцэфаліту, хваробы Лайма і іншых інфекцый. Адначасова яны могуць быць заражаныя 2-3 узбуджальнікамі.

Вольга Нікіфарава, энтамолаг УАЗ «Бабруйскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»:
- У эпідсезон мы звычайна назіраем два перыяды актыўнасці кляшчоў. Першы пік прыпадае на канец вясны, другі на пачатак восені. Часцей за ўсё кляшчоў можна сустрэць у лясным масіве, у лесапаркавай зоне, гэта для іх натуральнае асяроддзе пасялення. Любімыя і спрыяльныя месцы для кляшчоў там, дзе цёпла, вільготна, шмат сухой лістоты.


Кляшчы адчуваюць вуглякіслы газ, спецыфічны пах патэнцыйнага гаспадара і яго цеплыню ў радыусе 10 метраў. Выдаліць казурку можна ў любым траўмапункце або самастойна, прытрымліваючыся рэкамендацый энтамолагаў.
Маргарыта Гоманава, урач-эпідэміёлаг УАЗ «Бабруйскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»:
- Хвароба Лайма за год у сярэднім рэгіструецца амаль у 2 тысяч беларусаў. У каля 100 чалавек штогод. Нажаль, супраць хваробы Лайма спецыфічнай прафілактыкі, гэта значыць вакцынацыі, не існуе. Абараніцца ад клешчавога энцэфаліту можна атрымаўшы прышчэпку.


Каб пазбегнуць непрыемнай сустрэчы з кляшчамі энтамолагі рэкамендуюць выконваць меры засцярогі: апрацоўваць адзенне, скуру і дзіцячыя каляскі акарыцыднымі сродкамі, аглядаць кветкі, шышкі і галінкі, якія прынеслі з лесу.