Вакцына супраць віруса папіломы чалавека паступіць у арганізацыі аховы здароўя ў маі, расказаў журналістам загадчык аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кірыл Ігнатаў.
«Вакцына супраць віруса папіломы чалавека будзе ў маі. Гэта значыць, усе дзеці, якія ў гэтым годзе па ўзросце падпадаюць пад правядзенне вакцынацыі ў адпаведнасці з абноўленым Нацыянальным календаром, будуць вакцынаваны прэпаратамі, закупленымі за кошт рэспубліканскага бюджэту», - сказаў Кірыл Ігнатаў.
Вакцынацыя супраць віруса папіломы чалавека як адзін з асноўных метадаў прафілактыкі раку шыйкі маткі ўведзена ў абноўлены Нацыянальны каляндар прафілактычных прышчэпак. Вакцынаваць будуць дзяўчынак ва ўзросце 11 гадоў.
Што датычыцца іншых змяненняў, якія былі ўнесены Міністэрствам аховы здароўя ў Нацыянальны каляндар прафілактычных прышчэпак, цяпер вакцынацыю супраць пнеўмакокавай інфекцыі будуць праходзіць усе дзеці ва ўзросце 2, 4 і 12 месяцаў. Уведзена бустарная вакцынацыя дзяцей ва ўзросце 6 гадоў супраць інфекцыі коклюшу.
«Што датычыцца таго, калі пачнуцца ў нас прышчэпкі ў адпаведнасці з абноўленым Нацыянальным календаром, то ў бліжэйшы час у арганізацыі аховы здароўя паступіць вакцына супраць пнеўмакока. У наступным месяцы павінна паступіць вакцына для прафілактыкі коклюшу, дыфтэрыі, слупняку для дзяцей ва ўзросце 6 гадоў», - адзначыў Кірыл Ігнатаў.
Кардынальна перагледжаны, актуалізаваны і Пералік прафілактычных прышчэпак па эпідэмічных паказаннях. Улічаны цяперашнія патрабаванні і практыкаарыентаваныя падыходы. Змяненні закранулі практычна кожную пазіцыю Пераліку прышчэпак па эпідпаказаннях, адзначыў Кірыл Ігнатаў.
Катэгорыі навін
26 February 2025