У Бабруйску назіраецца сезонны ўздым захворвання на ВРІ, характэрны для гэтага перыяду года. Найбольш актыўна ў эпідэмічны працэс уцягнуты дзеці - больш за 60%, але і дарослыя хварэюць не менш. Па выніках лабараторных даследаванняў, у этыялагічнай структуры захворвання на рэспіраторныя інфекцыі пакуль пераважаюць негрыпозныя вірусы. Рэгіструюцца выпадкі захворвання COVID-19.

Каранавіруснай інфекцыі сёлета будзе ўжо пяць гадоў. Яна забрала мноства жыццяў і стварыла рэальнасць, у якой людзі сталі баяцца новых успышак захворванняў. Большасць інфіцыраваных вірусам адчувае лёгкія і ўмераныя сімптомы рэспіраторнага захворвання і папраўляецца без неабходнасці спецыяльнага лячэння. Але ў некаторых хвароба працякае ў цяжкай форме, якая патрабуе медыцынскага ўмяшання. Цяжкая форма захворвання часцей развіваецца ў пажылых і асоб з фонавымі паталогіямі, у прыватнасці сардэчна-сасудзістымі, хранічнымі рэспіраторнымі, анкалагічнымі захворваннямі і дыябетам. Рызыка заражэння COVID-19, цяжкай формы хваробы або смерці ад яе пагражае любому чалавеку незалежна ад узросту.

Прадухіліць былую пандэмію дапаможа вакцынапрафілактыка. Літаральна на мінулым тыдні ў наш горад паступіла вакцына «Канвасэл». Вакцынацыя гэтым прэпаратам фарміруе гумаральны і клеткавы імунітэт, які перашкаджае развіццю каранавіруснай інфекцыі, якая выклікаецца вірусам SARS-CoV-2. Перавага гэтай вакцыны ў тым, што яна ўяўляе сабой нуклеакапсідны бялок (N), які з'яўляецца кансерватыўным і мала схільны мутацыйным зменам. Гэта робіць вакцыну на яго аснове ўніверсальнай і эфектыўнай у дачыненні да розных штамаў каранавіруса. Вакцынапрафілактыка новай каранавіруснай інфекцыі рэкамендуецца ўсім людзям старэйшых за 18 гадоў.

Супрацьпаказанні да правядзення вакцынацыі прэпаратам «Конвасэл»:

  • Гіперадчувальнасць да якога-небудзь кампанента вакцыны ці вакцыне, якая змяшчае аналагічныя кампаненты;

  • цяжкія алергічныя рэакцыі ў анамнезе;

  • вострыя інфекцыйныя і неінфекцыйныя захворванні; пры абвастрэнні хранічных захворванняў вакцынацыю праводзяць праз 2-4 тыдні пасля выздараўлення або рэмісіі; пры лёгкіх ВРВІ, вострых інфекцыйных захворваннях ЖКТ вакцынацыю праводзяць пасля нармалізацыі тэмпературы;

  • цяжарнасць і перыяд груднога выкармлівання;

  • узрост маладзейшы за 18 гадоў (у сувязі з адсутнасцю дадзеных аб эфектыўнасці і бяспецы).

Разам мы можам прадухіліць пандэмію. Абарані сябе - зрабі прышчэпку супраць COVID-19!

Сабіна Садыгава, урач-інтэрн БЗЦГіЭ

По материалам БЖ

Поделиться