Рэгіянальны этап нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь» пройдзе ў Магілёве 17 студзеня, паведамляе gck-mogilev.by.
На конкурс запрашаюцца дзяўчаты з добрымі знешнімі дадзенымі ад 18 да 27 гадоў не ніжэйшыя за 172 см, без татуіровак і пірсінгу, якія ніколі не былі ў шлюбе і не маюць дзяцей, якія з'яўляюцца грамадзянкамі Беларусі і пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны.
Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца ўладальніцы тытула «Міс Беларусь» і пераможцы ў намінацыях папярэдніх нацыянальных конкурсаў прыгажосці.
Для ўдзелу на рэгіянальным этапе неабходна запоўніць анкету і даслаць яе да правядзення кастынгу на электронны адрас: gckmog@mail.ru або gck@gck-mogilev.by. Дадатковая інфармацыя размешчана на сайце Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу, таксама яе можна атрымаць па тэлефоне 8 (0222) 42-93-38.
На кастынг удзельніцам неабходна прыйсці без макіяжу і ўзяць з сабой туфлі на высокім абцасе, купальнік і гумку для валасоў.
Адбор удзельніц стартуе 17 студзеня ў 16.00 у Магілёўскім гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу (г. Магілёў, вул. Першамайская, 34).