Першыя дні вясны прынеслі Цэнтру дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Росквіт » першыя гучныя перамогі. Нашы творчыя калектывы чарговы раз паказалі высокі ўзровень майстэрства, прафесіяналізму, дасягнуўшы высокіх вынікаў.

1 сакавіка навучэнцы заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнай эстраднай студыі «Росы» прынялі ўдзел у XII шматжанравым фестывалі «Дняпроўскія хвалі» ў Магілёве. Цяпер на рахунку ў калектыва адразу два Гран-пры: у намінацыях «Эстрадны вакал: ансамбль» і «Эстрадны вакал: сола» (саліст - Уладзіслаў Зотаў). Ансамбль таксама атрымаў дыплом лаўрэата ІІ ступені, а яго салісткі заваявалі дыпломы лаўрэата І ступені (Сафія Дудаль) і лаўрэата ІІ ступені (Дар'я Падшывалава і Васіліса Яўсеева).



2 сакавіка навучэнцы ўзорнага харэаграфічнага ансамбля «Васілёк» з узнагародамі вярнуліся з Мінска з нацыянальнага адборачнага тура VII Міжнароднага танцавальнага праекта Dream Dance Fest у рамках XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». У намінацыі «Народны танец» у калектыва два дыпломы - лаўрэатаў I і II ступеней, у намінацыі «Эстрадны танец» - дыплом лаўрэата III ступені. Але самае галоўнае, што калектыў стаў уладальнікам дыплома пераможцы і будзе прадстаўляць Беларусь на Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».



Віншуем нашых таленавітых навучэнцаў! Мы ганарымся іх поспехамі, дасягненнямі і верым, што наперадзе нас чакае яшчэ шмат новых перамог!
Галіна Бандарэнка, культарганізатар Цэнтра
Па матэрыялах bobrlife.by