18 Лістапад 2024
З 28 лістапада па 3 снежня пройдзе дзявяты Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя Дуніна-Марцінкевіча.
Тэатр драмы і камедыі на тыдзень стане мекай творчасці для артыстаў з розных гарадоў Беларусі, усяго будуць прадстаўлены пяць абласцей. Конкурсная праграма парадуе творамі толькі беларускіх драматургаў.
Канкурэнцыя ў адборачным этапе была сур'ёзнай - на ўдзел у фестывалі рэспубліканскага маштабу прэтэндавалі 24 спектаклі. У выніку на суд гледача і журы будзе прадстаўлена 11 пастановак.