Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца 15 сакавіка, з'яўляецца важным дзяржаўным святам, якое сімвалізуе прыняцце асноўнага закону краіны. У гэты дзень праводзяцца розныя мерапрыемствы, накіраваныя на ўмацаванне прававых асноў грамадства, павышэнне прававой культуры грамадзян і фарміраванне паважлівых адносін да Канстытуцыі як да асноватворнага дакумента. Усе мы пражываем на тэрыторыі Беларусі і з'яўляемся грамадзянамі нашай краіны. Дзякуючы ёй любы чалавек у нашай краіне мае права на дастойнае жыццё і асобаснае развіццё.

14 сакавіка 2025 года ў Палацы мастацтваў г.Бабруйска аддзелам культурна-дасугавай дзейнасці праведзены канцэрт-акцыя «Мы ганарымся сваёй краінай», прымеркаваны да Дня канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Асабліва незабыўным, яркім і ўрачыстым зрабілі мерапрыемства для ўсіх удзельнікаў музычныя нумары ў выкананні творчых калектываў і салістаў ДУК «Палац мастацтваў г.Бабруйска»: Дзяніса Гараднова, Марыны Аўсяннікавай - салістаў Палаца мастацтва г.Бабруйска, Паліны Рэпенькі, Барбары Шклоўскай - салістаў вакальнай студыі «Індыга», музычнага тэатра «Слугі трох муз» і ўзорнай харэаграфічнай студыі «Бабраня». Выканаўцы, з іх харызмай і талентам, стварылі ўнікальнае ўзаемадзеянне з аўдыторыяй і сталі часткай чагосьці большага, чым проста выступленне. Мерапрыемства нагадала і пра тое, наколькі важнае мастацтва ў нашым жыцці і як яно здольна злучыць людзей, каб кожны мог усвядоміць сваю ролю ў дзяржаве і адказнасць за будучыню краіны.

Кожны чалавек павінен ведаць свае правы і правы іншых, каб жыць у міры і згодзе. Дзень Канстытуцыі - гэта магчымасць не толькі ўспомніць аб значнасці прававых нормаў, але і паразважаць пра тое, як кожны з нас можа ўнесці свой уклад у развіццё грамадства і ўмацаванне прававых асноў дзяржавы.

Рэжысёр аддзела культурна-дасугавай дзейнасці Яўгена Малая

Фота Вікторыя Рубец

Поделиться