19 May 2025
У Бабруйску назвалі пераможцаў конкурсу дзіцячых малюнкаў «Велікодная радасць». Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Цэнтры падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакравы» ў рамках Xlll Міжнароднага фестывалю падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Шчасце ў дзецях».









