Прагляд творчай праграмы мастацкіх калектываў Палаца мастацтваў атэстацыйнай камісіяй Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы адбыўся 24 красавіка. Свае званні пацвердзілі ўзорны музычны тэатр «Слугі трох муз», узорная харэаграфічная студыя «Бабраня» і народны ансамбль песні «Весялуха».

- Такое пацверджанне праходзіць раз у тры гады. У творчай праграме прадстаўлены тры жанры - тэатральнае мастацтва, харэаграфія і вакал. Калектывы вядомыя не толькі ў нашым горадзе, але і за яго межамі. Яны выступаюць на сцэнічных пляцоўках Бабруйска і Магілёўскай вобласці, удзельнічаюць у конкурсах, фестывалях, даказваючы тым самым сваё майстэрства, - адзначыла мастацкі кіраўнік Палаца мастацтваў Наталля Чугуева.

Узорны музычны тэатр «Слугі трох муз» прадставіў на суд атэстацыйнай камісіі казку «Лятучы карабель», узорная харэаграфічная студыя «Бабраня» прэзентавала канцэртную праграму «Танец - жывое мастацтва народа», а народны ансамбль песні «Весялуха» – «Каханне – шлях да творчасцi».

Па выніках выступленняў і абмеркаванняў камісіяй было прынятае рашэнне пацвердзіць калектывам іх звання.

Людміла Любімцава, фота Аляксандра Анташкевіча, bobrlife.by

Поделиться