З 23 па 28 снежня 2024 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў №2 г. Бабруйска імя У.У. Алоўнікава» пройдзе Рэспубліканскі конкурс вакальна-харавой творчасці «У кожнай песні – сонейка». 

У конкурсе могуць прымаць удзел сольныя выканаўцы, вакальныя ансамблі, харавыя калектывы дзіцячых музычных школ мастацтваў, музычных аддзяленняў дзіцячых школ мастацтваў, дзіцячых музычных школ, сярэдніх агульнаадукацыйных школ з музычным і эстэтычным ухілам Рэспублікі Беларусь па трох намінацыях: акадэмічны вакал, народныя і эстрадныя спевы.

Конкурс праводзіцца ў дыстанцыйнай форме. 

Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца: аддзел культуры Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта, ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў №2 г. Бабруйска імя В.У. Алоўнікава».

Палажэнне аб правядзенні Рэспубліканскага конкурсу вакальна-харавой творчасці  «У кожнай песні - сонейка».

Поделиться