28.11.2024 – 18:00  УРАЧЫСТАЯ ЦЫРЫМОНІЯ АДКРЫЦЦЯ ФЕСТЫВАЛЮ 

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача» (г.Мінск)

Легенда пра каханне “Палачанка” (16+)

Рэжысёр-пастаноўшчык: Таццяна Самбук

Мастак-пастаноўшчык: Ларыса Рулёва

Кампазітар і аўтар аранжыровак: Антон Смаленскі

Працягласць: 1 г. 40 хв., без антракту

Спектакль ідзе на беларускай мове.

Спектакль адбудзецца на асноўнай сцэне тэатра (вул.Сацыялістычная,105)

 

У святочную ноч улюбляюцца наўгародскі князь Уладзімір і полацкая прыгажуня-князёўна Рагнеда. Іх каханне падобнае вяршыні гары, вышыня якой пазнаецца цягай да прорвы. Нячыстае паходжанне Уладзіміра – вось прычына ўсім нягодам. Падмануты бацькам Рагнеды наўгародскі князь вырашаецца на самае жахлівае...

 

На што здольны ўніжаны чалавек? Што хаваецца за прагай помсты: боль падманутага даверу або лютасць заваёўніка?

 

 

 

 

 

29.11.2024 – 18:00 Новы драматычны тэатр г.Мінска 

Спектакль-настальгія «Белыя росы»  (16+) 

Аляксей Дудараў

Рэжысёр-пастаноўшчык - Лізавета Машковіч

Мастак-пастаноўшчык - Лідзія Малашэнка

Мастак па святле  - Уладзіслаў Рыхтар

Спектакль ідзе на рускай мове.

Працягласць спектакля – 1,5  гадзіны без  антракту

Спектакль адбудзецца на асноўнай сцэне тэатра (вул.Сацыялістычная,105)

 

Гэта гісторыя - не толькі аб наступленні урбанізацыі на традыцыйны ўклад вясковага жыцця, але таксама аб яго традыцыях і душы. У цэнтры ўвагі - не проста канфлікт старога і новага, а тэма Радзімы, Дома, роднага "гнязда", якое захоўвае ў сабе душу і памяць пакаленняў. І, вядома, каханне, якое часта становіцца рухаючай сілай падзей. Арыгінальным рэжысёрскім ходам стане перадача эмацыйнага стану герояў праз музычнае суправаджэнне, якое артысты створаць пры дапамозе інструментаў і прадметаў. Гукі гітары, баяна, дрэва  - усё гэта зліецца ў сапраўдную сімфонію пра хату, пра беларускую душу. Вы зноў акунецеся ў свет "Белых рос", дзе адчуваецца сіла зямлі, дзе людзі жывуць у згодзе з прыродай, дзе шануюцца традыцыі і сям'я.

Прыходзьце і адчуйце цяпло роднай хаты, усведамленне таго, што Радзіма - гэта не толькі месца, дзе мы нарадзіліся, але і тое, што мы нясем у сабе, што перадаем з пакалення ў пакаленне.

 

 

 

 

 

 

30.11.2024 – 11:00 УК “Магілеўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча (г.Бабруйск)” 

Музычная камедыя ў дзвюх дзеях «Ідылія» (6+)

В.І.Дунін-Марцінкевіч

Рэжысёр-пастаноўшчык – Павел Марыніч

Мастак  — пастаноўшчык – Ілья Падкапаеў

Кампазітар – Алег Хадоска

Спектакль ідзе на беларускай мове.

Працягласць спектакля —2 гадзіны, з антрактам

Спектакль адбудзецца на асноўнай сцэне тэатра (вул.Сацыялістычная,105)

Ох і цяжкую справу задумала гераіня спектакля Юлія: затрымаць няўрымслівага Кароля на роднай зямлі. І, мусіць, усё адбылося б лёгка, як яна і задумала, каб не абставіны: Кароль улюбёны ў Францыю, а Юлію пераследуе закаханы ў яе Навум, таксама слуга Кароля Ян не дае ёй праходу, і нават камісар маёнтка заляцаецца да Юліі. Вось толькі сама Юлія ўсім сэрцам адданая Каролю. Як жа разблытаецца так складана завязаны вузел і чым скончыцца вельмі пікантная гісторыя, вы даведаецеся, калі ўбачыце спектакль на свае вочы.

Яркая і вясёлая музычная камедыя насычана цікавымі падзеямі, яскравымі вобразамі, таленавітай ігрой артыстаў і прасякнута любоўю да Радзімы. Камедыя «Ідылія», аўтарам якой з’яўляецца наш знакаміты зямляк В.І.Дунін-Марцінкевіч, — гэта трэцяе ўвасабленне класічнай п’есы на нашай сцэне. Яе героі зноў ажывуць на вашых вачах і выклікаюць шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў.

 

 

 

 

 

 

30.11.2024 – 19:30 Палескі драматычны тэатр г. Пінск 

Містычная легенда ў дзвюх дзеях “Пан Твардоўскі”  (14+)

Аўтар- Сяргей Кавалёў

Працягласць спектакля  - 1 акт – 1г., 2 акт – 40 хв. 1 антракт - 15 хв.

Спектакль ідзе на беларускай мове.

Рэжысёр-пастаноўшчык – Павел Марыніч.

Мастак-пастаноўшчык  - Ілья  Падкапаеў.

Мастак па свеце - В. А. Ермалюк

Спектакль адбудзецца на асноўнай сцэне тэатра (вул.Сацыялістычная,105)

У спектаклі “Пан Твардоўскі” шчыльна перапляліся паміж сабой дзве містычныя гісторыі: гісторыя знакамітага героя фальклору, мага і чарадзея пана Твардоўскага, і легенда пра Чорную Панну - дух Барбары Радзівіл. Пан Твардоўскі ў свій час заключыў здзелку з д’яблам, аддаўшы таму сваю душу ў абмен на таямнічыя веды і магічную сілу. Барбару Радзівіл моцна пакахаў і зрабіў сваёй жонкай, насуперак усім ворагам, кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт Аўгуст. Падчас тэатральнай дзеі глядач даведаеца, ці ўдасца пану

Твардоўскаму падмануць самога д’ябла і не страціць уласную душу, захаваўшы пры гэтым атрыманы дар, а таксама дазнаецца, што адбылося пасля таго, як пахавалі прыгажуню Барбару... Мы запрашаем вас наведаць спекталь “Пан Твардоўскі”, каб разам з героямі гэтай гісторыі акунуцца у змрочную атмасферу сярэднявечча, у свет сапраўднага кахання, палацавых інтрыг і пераваротаў, магічных пераўтваранняў і нават убачыць выкліканне сапраўднага прывіда з замагільнага свету.

 

 

 

 

 

 

 

01.12.2024 – 12:00 Заслужаны калектыў Рэспублікі БеларусьГомельскі абласны драматычны тэатр

Прыпавесць «Пайсці і не вярнуцца»  (12+)

Па аповесці Васіля Быкава

Спектакль ідзе на рускай мове.

Працягласць спектакля – 1 гадзіна 40 хвілін без антракту

Аўтары  інсцэніроўкі -  Яўгеній  Віхраў і  Віталій  Ланскі

Рэжысёр-пастаноўшчык   - Валянцін Сяргеевіч Варэцкі, заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі

Мастак- пастаноўшчык Таццяна Аляксандраўна Стысіна (Грыцкевіч)

Балетмайстар  - Аксана Аляксандраўна Ражкова

Спектакль адбудзецца на асноўнай сцэне тэатра (вул.Сацыялістычная,105)

Гэта прыпавесць пра падзеі, якія адбыліся ў  час Вялікай Айчыннай вайны ў  1942 годзе. Маладая, яшчэ неспрактыкаваная разведчыца партызанскага атрада Зоська накіроўваецца  з заданнем у мясцовую вёсачку. У лесе дзяўчына сустракае байца  са свайго атрада — Антона, які пайшоў з атрада ў самаволку, каб дапамагчы каханай дзяўчыне.Але план у Антона аказаўся насамрэч  зусім іншы... Гэты спектакль — не эпічны аповед пра жорсткія баі, пра гарматы і танкі. Гэта гісторыя пра каханне і пра маладых людзей на вайне, якія апынуліся ў экстрэмальнай, памежнай сітуацыі; пра людзей, якімтрэба  зрабіць няпросты маральны выбар.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

01.12.2024г. – 16:00 Заслужаны калектыў  Рэспублікі Беларусь «Тэатр- студыя кінаакцёра  «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Гістарычная драма ў дзвюх дзеях «Радавыя» (12+

Аляксей Дудараў

Рэжысёр-пастаноўшчык - заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, народны артыст Беларусі Аляксандр ЯФРЭМАЎ

Мастак-пастаноўшчык - Ігар ХРУЦКІ

Мастак па касцюмах - Ніна ГУРЛО

Кампазітар – Леанід ШЫРЫН

Спектакль ідзе на рускай мове.

Працягласць спектакля – 2 гадзіны з антрактам.

Спектакль адбудзецца на сцэне Палаца мастацтваў г.Бабруйска (вул.Ульянаўская,35/31)

 

Спектакль пастаўлены да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На думку рэжысёра: «па маштабе падзей, значнасці катэгорый, драматычнай сутнасці, жыццёвых абставінах і досведзе герояў «Радавыя» –трагедыя ўзроўню грэчаскіх трагедый   Сафокла і Еўрыпіда. Гэта п'еса зусім не ваенная, але патрыятычная. Яна стварае вобраз беларусаў, якія, перажыўшы столькі гора, паўстаюць вельмі  душэўнымі і дзіўна чулымі, якія захоўваюць у сабе лепшыя чалавечыя якасці, якія жывуць у атмасферы дабра і спагады, якія спрабуюць зберагчы адзін аднаго. Сёння адчуванне гэтай вайны – ў генах нашага народа, і ён ведае сэнс гэтай вайны і сэнс Перамогі. І нежаданні ніколі не растацца з гэтай Перамогай. І прыкласці максімум намаганняў для таго, каб гэтая Перамога засталася чыстай і некранутай». Галоўная тэма спектакля - лёсы людзей на вайне. Кожны з іх - Дзерваед і Адуванчык, Бушцец і Ліда, Дугін і Вера, Жанчына і Люська - скалечаны вайной, кожны перанёс жудасныя страты, пакуты, боль. І, тым не менш, героі спектакля чалавечныя і мужныя. Яны імкнуцца захаваць жыццё, поўныя надзеі, міласэрнасці і мудрасці.

 

 

 

 

01.12.2024-19:00 Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа»

Ваенная драма на дзве дзеі “СОТНІКА”Ў (16+)

паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава

Спектакль ідзе на беларускай мове.

Працягласць спектакля – 1 гадзіна 20 хвілін без антракту

Рэжысёр-пастаноўшчык  - Канстанцін Ганчароў

Мастак-пастаноўшчык - Святлана Макаранка

Спектакль адбудзецца на асноўнай сцэне тэатра (вул.Сацыялістычная,105)

 

Люты 1942 года. Беларусь. Вялікая Айчынная вайна. Двое партызан – Барыс Сотнікаў і Мікалай Рыбак – па заданні камандзіра атрада ідуць шукаць правізіі ў бліжэйшыя вёскі. Пасля перастрэлкі з паліцаямі яны трапляюць у палон да фашыстаў. Перад хворым, параненым Сотнікавым і больш прыстасаваным да жахлівай ваеннай рэальнасці Рыбаком паўстае маральны выбар. Яны павінны скарыцца перад гітлераўскай машынай або годна змірыцца са смерцю і такім чынам атрымаць незалежнасць ад ворагаў. Вырашыць, ці жыццё каштоўнае само па сабе, ці ўчынкі і прынятыя рашэнні вызначаюць яго каштоўнасць для сябе і для людзей навокал?

У бесчалавечных абставінах вайны адказаць на пытанне вымушаны не толькі байцы, абавязаныя прысягай перад Радзімай, але і простыя людзі – бацька чырвонаармейца, стараста вёскі Пятро, маці чацвярых дзетак Дзёмчыха,  дзяўчынка Бася...

 

 

 

02.12.2024-12:00 Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Магілёўскі абласны тэатр лялек»

Экзістэнцыйная трагедыя “Чалавек, заставайся чалавекам!”(12+)

Па матывах апавядання В.Быкава “Адна ноч”

Працягласць: 1 гадзіна без антракту

Спектакль ідзе на беларускай мове.

Аўтар інсцэніроўкі - Марыя Гуцава

Рэжысёр-пастаноўшчык -Марыя Гуцава

Мастак-пастаноўшчык - Лідзія Малашэнка

Музычнае афармленне -Сабіна Пятроўская, Ала Шаранкова, Максім Кошалеў

Спектакль адбудзецца на асноўнай сцэне тэатра (вул.Сацыялістычная,105)

 

Вялікая Айчынная вайна. Савецкі салдат Іван Валока, ратуючыся ад нямецкіх бамбардзіровак, падае ў склеп разбуранага дома. Воляй выпадку разам з ім пад заваламі аказваецца і паранены нямецкі салдат, якому патрэбна дапамога. Перад Іванам устае дылема: выканаць абавязак вайскоўца і забіць ворага ці дапамагчы параненаму чалавеку? Іван вырашае пакінуць жыццё немцу. Аб'яднаныя агульнай бядой, героі спрабуюць знайсці выйсце са склепа, але, вызваліўшыся, ізноў ператвараюцца ў ворагаў. Спектакль “Чалавек, заставайся чалавекам!” – гэта спроба разабрацца ў дваістай чалавечай прыродзе і ў тых сілах, якія кіруюць намі. Гэта даследаваннеск ладаных і супярэчлівых рухаў чалавечай душы, якая апынулася ў жорсткіх умовах вайны, яе здольнасці супраціўляцца і захоўваць у сабе часціцу той вялікай сілы, якая стварыла нас для дабра і жыцця, а не для смерці. Мы павінны памятаць аб тым, што чалавек створаны для стварэння. Войны, генацыд, гвалт – трагічныя памылкі нашай гісторыі, наступствы адмовы чалавека не толькі ад чалавечнасці, але і ад маральных прынцыпаў, якія ляжаць у падмурку нашага існавання.

 

 

 

02.12.2024г. – 19:00 Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы

Музычная камедыя Пісаравы імяніны“ (16+)

Уладзіслаў Галубок

Рэжысёр-пастаноўшчык-Павел Марыніч

Мастакі-пастаноўшчыкі-Народны мастак Беларусі Барыс Герлаван, Аляксандра Гранстрэм

Спектакль ідзе на беларускай мове.

Працягласць - 2 гадзіны з  антрактам

Спектакль адбудзецца на асноўнай сцэне тэатра (вул.Сацыялістычная,105)

 

Ці даўно Вы былі на сапраўдных імянінах? Якія, да таго ж, святкуюцца на вялікай сцэне Купалаўскага тэатра! Час настаў! Пісар і яго цудоўная разнамасная кампанія запрашаюць Вас, нашы любыя гледачы, на спектакль «Пісаравы імяніны» паводле п’есы Уладзіслава Галубка.

Весялосць, песні, скокі, сапраўдная бойка і нават любоўная інтрыга… усё гэта падорыць вам незабыўныя эмоцыі і добры настрой. 

Спектакль «Пісаравы імяніны» па п’есе беларускага драматурга Уладзіслава Галубка ўпершыню быў паказаны на купалаўскай сцэне ў студзені 1921 года ў пастаноўцы Фларыяна Ждановіча. Але і амаль праз стагоддзе п’еса не губляе свайго нацыянальнага каларыту і народнага гумару! Наш імяніннік, Пісар, чакае кожнага з Вас!

 

 

 

03.12.2024-18:00 УРАЧЫСТАЯ ЦЫРЫМОНІЯ ЗАКРЫЦЦЯ ФЕСТЫВАЛЮ Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага (г.Мінск)

Дакументальная драма «Горкі хлеб» (12+)

Аўтар Галіна Злабенка

Рэжысёр-пастаноўшчык - заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчык

Сцэнаграфія і касцюмы – Ала Сарокіна

Спектакль ідзе на рускай мове.

Працягласць спектакля – 1г. 40 хв. без антракту.

Спектакль адбудзецца на асноўнай сцэне тэатра (вул.Сацыялістычная,105)

 

Калі мы сеем дабро -  яно вяртаецца, калі зло - яно разрастаецца. Выбар заўсёды робім мы самі. "Горкі хлеб" - тры навэлы аб дзецях, якія рана даведаліся, што такое вайна. Гэта рэальныя гісторыі. Без кроплі выдумкі. Іх пражылі дзеці, а сёння расказваюць дарослыя, але ад гэтага яны не становяцца менш пранізлівымі і сапраўднымі. Можа, нават болей. Маленькія дзяўчынкі, якія сталі моцнымі жанчынамі, тымі, хто змог ператварыць боль у сілу, страх - у каханне, сёння кажуць пра сябе. Кажуць вам. І яны жадаюць, каб вы іх пачулі. Сэрцам.

Поделиться