Незабыўныя эмоцыі падарыла не толькі дзецям, але і дарослым музычна-тэатралізаванае свята пасвячэння ў юныя музыканты, якое прайшло 17 студзеня ў дзіцячай школе мастацтваў №2 ім. У.У.Алоўнікава.

«В гостях у сказки». Посвящение в юные музыканты прошло в Бобруйской детской школе искусств №2

Ізноў штогадовае мерапрыемства не толькі парадавала, але і здзівіла першакласнікаў і бацькоў. На гэты раз гледачы разам з казачным героем Воўкам трапілі ў Трыдзевятае царства да Цара Васіля і Царэўны Нясмяяны. Беласнежка з вясёлымі гномамі, Васілісы Прамудрыя, Міністры-інструменталісты спрабавалі вылечыць Царэўну ад нуды. З дапамогай рабят-першакласнікаў знаходлівым героям казкі ўдалося развеяць вядзьмарства Бабы-ягі, вярнуць Нясмяяне добры настрой і стаць сапраўдным музыкам.

Арганізатары мерапрыемства, педагогі дзіцячай школы мастацтваў №2, пастараліся зрабіць свята цікавым і насычаным. Эмоцыі, якія іскрыліся на сцэне, знаходзілі жывы водгук у гледачоў. Гэты вечар стаў для першакласнікаў сапраўдным пасвячэннем у свет музыкі, дзе кожны з іх змог адчуць сябе часткай вялікага творчага калектыву, у якім можна праявіць свае таленты і здольнасці. Бо музыка можа стаць не толькі захапленнем, але і важнай часткай жыцця, якая прыносіць радасць і натхненне.

Па матэрыялах БЖ

Поделиться