14 Май 2025
Бабруйскі краязнаўчы музей запрашае на святочны вечар у рамках міжнароднай акцыі «Ноч музеяў 2025». На гэты раз госці атрымаюць магчымасць убачыць, як у музеі «здымаецца» кіно: як праходзіць рэпетыцыя і здымка асобных эпізодаў. Можна будзе паўдзельнічаць у кастынгу, паглядзець фільм, які здымаўся ў Бабруйску, зазірнуць у касцюмерную і грымёрку, пачуць жывую музыку - гітару і саксафон, станцаваць і праспяваць разам песні ваенных гадоў. Спецыяльна для гэтага вечара супрацоўнікі музея падрыхтавалі Кінаквіз і дэтэктыўны квэст «Хто скраў сцэнарый?». Мерапрыемства пройдзе з 18.00 да 21.00. Кошт уваходных квіткоў: дарослы - 4 руб. 80 кап., дзіцячы - 3 руб. 40 кап.
