Луганскі акадэмічны музычна-драматычны тэатр імя М. Галубовіча пакажа ў Бабруйску два спектаклі.
25 сакавіка ў 18.00 бабруйчан запрашаюць наведаць монаспектакль «Выратаваць камер-юнкера Пушкіна». У галоўнай ролі - Заслужаны артыст Украіны, народны артыст Луганскай Народнай Рэспублікі Аляксандр Рэдзя.

П'еса мае падзагаловак – Гісторыя несапраўднага подзвігу. Менавіта туга па неіснуючым жыцці і прымярае двух галоўных персанажаў: Пітуніна і Пушкіна. Усе падзеі п'есы вядомыя і смешныя, спектакль напоўнены сакавітымі дэталямі і выдатнымі рэплікамі.

26 сакавіка ў 18.00 на сцэне Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя У.І.Дуніна-Марцінкевіча (г.Бабруйск) акцёры прадставяць рок-оперу «Распятае юнацтва».

Эмацыйнае, музычнае апавяданне-боль імкнецца выкласці вядомую з падручнікаў гісторыі легенду пра дзейнасць падпольнай моладзевай арганізацыі «Маладая гвардыя» вачыма сучаснай моладзі. Тэатр упершыню паспрабаваў не канстатаваць агульнавядомыя факты, а казаць пра сваё эмацыйнае стаўленне да падзей мовай музыкі, святла, пластыкі і прадставіць падлеткаў-маладагвардзейцаў, якім ужо не адчуць бацькоўскага гонару і радасці мацярынства, як герояў, як пакутнікаў, перад якімі трэба схіліць галаву.

Сціснуты фактаж, накладзены на агрэсіўную мелодыю вайны, светлыя колеры надзеі, прысутнасць няўхільнага Фатума, спалучэнне фатальнага стылю выканання, лірычнага сола, сімвалічнай эстэтыкі - уся гэта яркая форма разлічана на размову з моладдзю сучаснымі невербальнымі спосабамі.